Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Дэкрэт № 3

Дэкрэт № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”

Рашэннем адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля ад 04.06.2018г. №395 «Аб стварэнні пастаянна дзейнай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля» створана раённая камісія, зацверджана Палажэнне аб яе рабоце і вызначаны склад камісіі

Зварот грамадзяніна ў камісію асабіста:

    • У дні прыёму
    • Праз паштовую сувязь (г.Гомель, вул. Білецкага 10, інд. 246050)
    • Праз электронную пошту (kszn@cenadm.gov.by)
Фамілія, Імя, Імя па бацьку Пасада Дні прыёму
Згурскі

Дзмітрый Аляксеевіч

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля Штотыдзень па серадах з 08.00 да 13.00, пам.207.

Прыём па папярэднім запісе, тэл.30-64-17, пам.101, або праз сайт адміністрацыі

тэл.28-48-00

Сцяпанчыкава

Вольга Уладзіміраўна

Намеснік кіраўніка адміністрацыі, намеснік старшыні камісіі Чацвер 08.00-13.00, пам.203, тэл.30-57-03
Светагор

Мікалай Сяргеевіч

Намеснік кіраўніка адміністрацыі, намеснік старшыні камісіі 2-я серада месяца 8.00 – 13.00,

4-я серада месяца  15.00 – 20.00

Дранец 
Анастасія Аляксандраўна
Старшы інспектар аддзела па ўліку і размеркаванні жылля, сакратар камісіі Пн.-пт.: 08.30-17.30, пам.105, тэл.30-51-18

Заявы аб вызваленні ад аплаты паслуг з кампенсацыяй затрат у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”) прымаюцца ў 103 каб. (г. Гомель, вул. Білецкага, 10).

Пры сабе мець:

  1. пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу заяўніка;
  2. дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні) – для членаў сям’і;
  3. дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

* пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй разумеецца аб’ектыўная акалічнасць (сукупнасць абставінаў), якая не залежыць ад грамадзяніна, якое ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.

Графік правядзення пасяджэнняў камісіі па каардынацыі работы 
па садзейнічанні занятасці насельніцтва на ліпень-верасень 2026 года
Месяц правядзення Дата правядзення
ліпень  
13.07.2026г.
ліпень 29.07.2026г.
жнівень
10.08.2026г.
жнівень 27.08.2026г.
верасень
10.09.2026г.
верасень 24.09.2026г.
* у графіку магчымы змены

Нумары тэлефонаў камісіі:: 30-51-18

Асноўная задача камісіі – каардынацыя работы па рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», у тым ліку праз:

  • арганізацыі працы па аказанні працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, садзейнічання ў працаўладкаванні;
  • аказання кансультатыўнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і (або) самазанятасці;
  • арганізацыі працы па інфармаванні (апавяшчэнні) грамадзян аб тым, што інфармацыя аб іх змяшчаецца ў базе дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы (далей – база дадзеных);
  • фарміравання спісу працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, аплочваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне (далей – паслугі з кампенсацыяй затрат);
  • разгляду заяў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, або членаў іх сем’яў аб поўным або частковым вызваленні такіх працаздольных грамадзян ад аплаты паслуг з кампенсацыяй затрат у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі (далей – заявы), прадстаўленых па зацверджанай форме, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • каардынацыі шырокамаштабнай інфармацыйнай працы па растлумачэнні сацыяльна-працоўных гарантый, якія прадстаўляюцца дзяржавай грамадзянам, арыентацыі грамадзян на ажыццяўленне легальнай дзейнасці;
  • арганізацыі і каардынацыі работы зацікаўленых органаў і арганізацый па правядзенні прафілактычнай работы, накіраванай на рэсацыялізацыю асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця;
  • правядзення іншых мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Дэкрэта №3.

Нарматыўна-прававыя акты: