Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Інфармацыя па ахове працы

ГРАФІК работы камісіі для праверкі ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы ў ліпені-снежні 2026 года

Дата правядзення Час правядзення Месца правядзення
10 ліпеня

8:30

адміністрацыя Цэнтральнага раёна

г. Гомеля (ул. Билецкага, 10, актавая зала)

24 ліпеня
8:30
7 жніўня
8:30
21 жніўня
8:30
4 верасня 8:30
 18 верасня      8:30
2 кастрычніка 8:30
16 кастрычніка 8:30
6 лістапада 8:30
20 лістапада 8:30
4 снежня 8:30
18 снежня 8:30

Навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы” кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі (спецыялісты) службаў аховы працы, члены камісій арганізацый, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Наймальнікі – фізічныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзiн раз у тры гады, кіраўнікі і спецыялісты праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях. Для арганізацыі праверкі ведаў вышэйзгаданых асоб, зарэгістраваных у адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, створана камісія адміністрацыi раёна для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (г. Гомель, вул. Білецкага, 10, тэл.25-94-24). Камісія адміністрацыі раёна не аказвае метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы да праверкi ведаў па пытаннях аховы працы.

Павышэнне кваліфікацыі работнікаў ажыццяўляецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў 5 гадоў.

Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па перападрыхтоўцы спецыялістаў па ахове працы на базе вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне па пытаннях аховы працы можна прайсці ва ўстановах адукацыі. Напрыклад, у Цэнтры інжынернай адукацыі, аховы працы і прамысловай бяспекі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, размешчаныя па адрасе: 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 2; тэл.50-55-61, 50-53-98.

Інфармацыю аб пытаннях аховы працы, у тым ліку аб зноў прынятых нарматыўных дакументах, для ажыццяўлення практычнай работы па ахове працы ў арганізацыі можна атрымаць у часопісах:

  • “Ахова працы і сацыяльная абарона”;
  • “Бібліятэка часопіса “Ахова працы”;
  • “Ахова працы”.

Праверка ведаў у камісіі адміністрацыі раёна ажыццяўляецца па білетах у адпаведнасці з зацверджаным графікам правядзення экзаменаў.

Для праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адміністрацыю раёна неабходна падаць заявы па форме.

Графік выездаў мабільнай групы адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля ў 3 квартале 2026 года