Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Інфармацыя аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна

                                                                             ІНФАРМАЦЫЯ
                    аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна ў 1 квартале 2026 года 
На прадпрыемствах раёна сярэднеспісачная колькасць работнікаў складае 33,3 тыс. чал. У прамысловасці занята 5,6 тыс. чал., 
у сістэме аховы здароўя і сацыяльных паслуг каля 6,4 тыс. чал., у адукацыі - 5,8 тыс. чал., а таксама больш за 6,3 тыс. чал. занята 
ў такіх сферах як гандаль і дзяржаўнае кіраванне.
Па стане на 1 красавіка 2026 г. у раёне ажыццяўляюць дзейнасць 2,5 тыс. суб'ектаў гаспадарання і 2,5 тыс. індывідуальных 
прадпрымальнікаў. Вытворчасцю прамысловай прадукцыі ў раёне ў 1 квартале 2026 года занята 16 прадпрыемстваў, у тым ліку 
6 рэспубліканскай формы ўласнасці, 5 мясцовай і 5 без ведамаснай падпарадкаванасці.
Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, у іх ліку СП ААТ "Спартак", 
ААТ "Гомельхлебпрам", філіял "Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў" ААТ "Гомельхлебапрадукт", СТАА "Інгман марожанае", 
ААТ "Камінтэрн".
Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, у тым ліку кошт давальніцкай сыравіны, у 1 квартале 2026 года склаў 194,9 млн. рублёў. 
Фінансавы вынік раёна фарміруюць 109 арганізацый. Па прадпрыемствах і арганізацыях раёна ў студзені-сакавіку 2026 года выручка 
ад рэалізацыі склала 1618,3 млн. рублёў або 113,5% да аналагічнага перыяду 2025 года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі склала 1308,7 млн. руб. Прыбытак ад рэалізацыі тавараў у студзені-сакавіку 2026 года па раёне 
склаў 76 млн. рублёў або 108% да студзеня-сакавіка 2025 года. Атрыманы чысты прыбытак у памеры 31,5 млн. рублёў або 203,6%.
Рэнтабельнасць продажаў па раёне ў студзені-сакавіку 2026 года склала 4,7 працэнта, у тым ліку ў прамысловым сектары - 7,1 
працэнта, у будаўніцтве - 1,1 працэнта, на транспарце - 5,2 працэнта. Як вынік, забяспечаны рост намінальнай налічанай 
сярэднямесячнай заработнай платы.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 1 квартале 2026 года склала 2431 руб. (тэмп росту - 115,7%), у тым ліку 
ў сакавіку 2026 года - 2 537,6 руб. (тэмп росту - 115,5%).
У студзені-сакавіку 2026 года экспарт тавараў склаў 16,2 млн. дал. Экспарт паслуг па раёне ў студзені-сакавіку 2025 года склаў 15,2 млн.
дал. У 1 квартале 2026 года асвоена звыш 100,8 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (тэмп росту — 1) 
Колькасць наваствораных арганізацый у студзені-сакавіку 2026 года склала 31 адзінку.