Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Дэкрэт № 3

Дэкрэт № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”

Рашэннем адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля ад 04.06.2018г. №395 «Аб стварэнні пастаянна дзейнай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля» створана раённая камісія, зацверджана Палажэнне аб яе рабоце і вызначаны склад камісіі

Зварот грамадзяніна ў камісію асабіста:

    • У дні прыёму
    • Праз паштовую сувязь (г.Гомель, вул. Білецкага 10, інд. 246050)
    • Праз электронную пошту (kszn@cenadm.gov.by)
Фамілія, Імя, Імя па бацьку Пасада Дні прыёму
Згурскі

Дзмітрый Аляксеевіч

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля Штотыдзень па серадах з 08.00 да 13.00, пам.207.

Прыём па папярэднім запісе, тэл.30-64-17, пам.101, або праз сайт адміністрацыі

тэл.28-48-00

Сцяпанчыкава

Вольга Уладзіміраўна

Намеснік кіраўніка адміністрацыі, намеснік старшыні камісіі Чацвер 08.00-13.00, пам.203, тэл.30-57-03
Дацэнка

Вольга Аляксандраўна

Намеснік кіраўніка адміністрацыі, намеснік старшыні камісіі 1-ы, 2-і, 3-і аўторак месяца 08.00-13.00. 4-ы, 5-ы аўторак месяца 14.00-20.00, пам.210, тэл.28-46-04
Цыкуненка 
Крысціна Аляксандраўна
Старшы інспектар аддзела па ўліку і размеркаванні жылля, сакратар камісіі Пн.-пт.: 08.30-17.30, пам.105, тэл.30-51-18

Заявы аб вызваленні ад аплаты паслуг з кампенсацыяй затрат у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”) прымаюцца ў 103 каб. (г. Гомель, вул. Білецкага, 10).

Пры сабе мець:

  1. пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу заяўніка;
  2. дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні) – для членаў сям’і;
  3. дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

* пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй разумеецца аб’ектыўная акалічнасць (сукупнасць абставінаў), якая не залежыць ад грамадзяніна, якое ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.

Нумары тэлефонаў камісіі:: 30-51-18

Пасяджэнні камісіі праходзяць 2 разы на месяц, згодна з графікам

Графік правядзення пасяджэнняў камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва

ў студзені-лютым 2026 года

№ п/п

Дата правядзення пасяджэння

1 08.01.2026
2 22.01.2026
3 12.02.2026
4 26.02.2026

*час пасяджэння ўдакладняць па тэлефоне 30-51-18.

У графіку магчымы змены

Асноўная задача камісіі – каардынацыя работы па рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», у тым ліку праз:

  • арганізацыі працы па аказанні працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, садзейнічання ў працаўладкаванні;
  • аказання кансультатыўнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і (або) самазанятасці;
  • арганізацыі працы па інфармаванні (апавяшчэнні) грамадзян аб тым, што інфармацыя аб іх змяшчаецца ў базе дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы (далей – база дадзеных);
  • фарміравання спісу працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, аплочваюць паслугі, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне (далей – паслугі з кампенсацыяй затрат);
  • разгляду заяў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, або членаў іх сем’яў аб поўным або частковым вызваленні такіх працаздольных грамадзян ад аплаты паслуг з кампенсацыяй затрат у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі (далей – заявы), прадстаўленых па зацверджанай форме, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • каардынацыі шырокамаштабнай інфармацыйнай працы па растлумачэнні сацыяльна-працоўных гарантый, якія прадстаўляюцца дзяржавай грамадзянам, арыентацыі грамадзян на ажыццяўленне легальнай дзейнасці;
  • арганізацыі і каардынацыі работы зацікаўленых органаў і арганізацый па правядзенні прафілактычнай работы, накіраванай на рэсацыялізацыю асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця;
  • правядзення іншых мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Дэкрэта №3.

Нарматыўна-прававыя акты: