Пра гэта ішла размова на брыфінгу з удзелам начальніка аддзела арганізацыі карпаратыўнага кіравання і распараджэння акцыямі камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама Святланы Сапоненка.
У 10 таварыствах доля камунальнай уласнасці складае менш за 25% устаўнага фонду, у 14 – ад 25% да 50%, у 11 – ад 50% да 75%, у 160 – звыш 75%. Пры гэтым у 43 таварыствах дзяржава з’яўляецца адзіным акцыянерам.
Такім чынам у больш чым 80% таварыстваў дзяржава ў бясспрэчным парадку можа забяспечыць абарону сваіх інтарэсаў праз унясенне змяненняў у статут, кантроль за здзяйсненнем здзелак з нерухомасцю і буйных здзелак, фарміраванне кваліфікаванага складу наглядальных саветаў, пералік у бюджэт дывідэндаў.
На Гомельшчыне, як правіла, акцыі перадаюцца ва ўпраўленне па галіновай адзнаке. Для павышэння эфектыўнасці дзейнасці акцыянерных таварыстваў органамі ўладальніцкага нагляду праводзяцца мерапрыемствы па рэарганізацыі стратных, праблемных акцыянерных таварыстваў шляхам іх далучэння да стабільна працуючых. У перыяд з 2022 па 2025 год у Гомельскай вобласці далучана 21 ААТ. Гэта дазволіла павялічыць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, рацыянальна выкарыстоўваць вытворчыя магутнасці, скараціць затраты, аптымізаваць падаткаабкладанне і дакументазварот.
Індыкатар эфектыўнасці кіравання акцыямі – стабільны рост паступленняў у бюджэт дывідэндаў і балансавага кошту акцый. За апошнія гады сума дывідэндаў на акцыі, якія належаць дзяржаве, павялічылася ў тры разы і склала ў 2025-м 22 мільёны рублёў.
Са слоў Святланы Сапоненка, найбольшыя сумы дывідэндаў прыпадаюць на акцыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці. У лідарах за мінулы год – таварыства будаўнічай галіны (Гомельскі домабудаўнічы камбінат, Гомельбудматэрыялы) і перапрацоўчыя сельскагаспадарчую прадукцыю (Калінкавіцкі мясакамбінат). Максімальны памер дывідэндаў у разліку на адну акцыю ў ЗАТ «Белагразамежгандаль» – 212,86 рубля. Таксама нядрэнныя дывідэнды ў ААТ «Крама № 45. Прадтавары» – 12 рублёў і ААТ «Камінтэрн» – 8,31.




