Нараду на гэту тэму правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Удзел прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Валяваты, старшыня канцэрна«Беллеспаперапрам» Аляксандр Пшонны.
– Неабходнасць правядзення сустрэчы абумоўлена актуалізацыяй праблем, якія трэба вырашаць тут і зараз, каб работа прадпрыемстваў канцэрна была эфектыўнай і паказвала дынаміку, – пазначыў губернатар.
У ходзе нарады разгледзелі пытанні аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, рэнтабельнасці продажаў, забяспечанасці сыравінай, канкурэнтаздольнасці на рынку.
– Якасць беларускай прадукцыі – гэта ўжо брэнд. Увесь свет ведае: калі хочаш купіць смачнае і якаснае – шукай з паметкай «Зроблена ў Беларусі». Зразумела, што канкурэнты працуюць, у тым ліку і агрэсіўна, па прасоўванні сваёй прадукцыі. Задача – вучыцца рэкламаваць сваё і актыўна прасоўваць на ўсіх гандлёвых пляцоўках. Людзі павінны ведаць нашы тавары, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.




