Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Прамыя лініі па пытаннях летняй занятасці моладзі будуць працаваць з 26 мая

Прамыя тэлефонныя лініі наконт працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў летні перыяд пачнуць працаваць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 26 мая. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Прамыя лініі будуць арганізаваны Мінпрацы і сацабароны, камітэтамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама ўпраўленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённых і гарадскіх выканкамаў.

Першая прамая лінія пройдзе 26 мая з 10.00 да 12.00. У далейшым паразмаўляць са спецыялістамі можна будзе кожныя аўторак і чацвер у тыя ж гадзіны на працягу ўсяго летняга сезона.

Звязацца з прадстаўнікамі Мінпрацы і сацабароны можна па тэлефоне 8 (017) 258-49-54. Кантактныя даныя для сувязі ў рэгіёнах даступны ў Telegram-канале міністэрства.

БЕЛТА

Усе навіны