Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Будаўніцтва, рамонт, закупка школьных аўтобусаў. Ва ўрадзе разгледзелі падрыхтоўку да навучальнага года

Падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года комплексна разгледзелі ва ўрадзе на нарадзе пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У новым навучальным годзе будуць функцыянаваць каля 2,6 тыс. школ, гімназій і ліцэяў. Заняткі пачнуць каля 1025 тыс. навучэнцаў. Разгледжаны пытанні будаўніцтва новых школ, бягучага і капітальнага рамонтаў дзеючых, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Таксама ў цэнтры ўвагі – прывядзенне ў парадак школьных харчаблокаў, спартыўных аб’ектаў, стварэнне бяспечных умоў для навучання і выхавання дзяцей.

Наталля Пяткевіч падкрэсліла неабходнасць своечасовага і поўнага завяршэння ўсіх работ, падпісання пашпартоў гатоўнасці. "Акцэнтаваны пытанні арганізацыі падвозу навучэнцаў. Усяго да новага навучальнага года плануецца цэнтралізавана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту закупіць 104 школьныя аўтобусы", – адзначылі ў прэс-службе.

Увага ўдзелена арганізацыі гандлю школьнай прадукцыяй. Пастаўлена задача аб шырокім правядзенні школьных базараў і кірмашоў, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах, наяўнасці разнастайнага асартыменту і размернага рада якаснага адзення дзелавога стылю і абутку для навучэнцаў, а таксама прадастаўленні скідак, прымяненні мінімальных гандлёвых надбавак, правядзенні сумесна з вытворцамі розных акцый.

"На асаблівым кантролі – падрыхтоўка да школы дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы", – дадалі ў прэс-службе.

Мерапрыемства аб’яднала шырокае кола ўдзельнікаў: кіраўніцтва Мінадукацыі, Міністэрства аховы здароўя, МНС, МУС, МАРГ, Мінпрацы і сацабароны, канцэрна "Беллегпрам", "Белкаапсаюза", намеснікаў старшынь аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама.

БЕЛТА

Усе навіны