Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

5 верасня на Гомельшчыне пройдзе абласны суботнік

Пра гэта праінфармаваў губернатар Іван Крупко падчас апаратнай нарады.

Сваёй штодзённай працай кожны ўносіць неацэнны ўклад у развіццё Гомельшчыны. Мы будуем і добраўпарадкоўваем, ствараем і захоўваем, вучым, гадуем дзяцей, аб’ядноўваемся для рэалізацыі значных праектаў. Усё гэта робіцца для сябе, сваіх дзяцей, нашых бацькоў.
Удзел жыхароў Гомельскай вобласці ў суботніку стане важкім укладам у рэалізацыю важнага для Палескага рэгіёна праекта ў Год беларускай жанчыны.

Заробленыя сродкі накіруюць на завяршэнне работ у Мазырскім радзільным доме.

Правда Гомель

Усе навіны