Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і, пройдзе ў школах Беларусі 14 мая

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і, пройдзе ў школах Беларусі 14 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У ходзе заняткаў педагогі абмяркуюць з дзецьмі, чаму моцная сям’я – аснова працвітання грамадства, як захоўваць сямейныя каштоўнасці і ўмацоўваць аўтарытэт бацькоў.

У Год беларускай жанчыны асаблівая ўвага будзе ўдзелена ролі сучаснай беларускі – на ўроку ўзнімуць тэмы "Маці і захавальніца сямейнага ачага", "Паспяховы прафесіянал і актыўная грамадзянка", "Дзяржаўная падтрымка жанчын ва ўсіх сферах жыцця".

Метадычныя матэрыялы для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.

БЕЛТА

Усе навіны