Старшыня аблвыканкама Іван Крупко акцэнтаваў увагу на добраўпарадкаванні аграгарадка Даманавічы ў Калінкавіцкім раёне.
У ходзе нарады падрабязна разгледзелі планы па абнаўленні аграгарадка Даманавічы. Сёлета ў населеным пункце вырашана правесці маштабнае добраўпарадкаванне. Яно закране не толькі цэнтральныя вуліцы, напрыклад, вуліцы Міру, але і перыферыі, уключаючы дваровыя тэрыторыі.
На шырокіх участках правядуць ямачны рамонт, зоймуцца ўладкаваннем агароджаў, поручных і бар’ерных элементаў. Бягучы рамонт правядуць у шэрагу жылых дамоў, адміністрацыйных будынкаў, сацыяльных устаноў, у тым ліку школу, дзіцячы сад, сельскую бібліятэку, ФАП. Адрамантуюць гандлёвыя аб’екты. Зменяць таксама мясцовыя могілкі, а ПМС правядзе вялікую працу па расчыстцы і абкосу меліярацыйных каналаў, выдаленні драўняна-хмызняковай расліннасці.
Пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні малой радзімы акажа ўсё мясцовае насельніцтва – у рамках суботнікаў.
Акрамя таго, будуць знесены старыя і пустуючыя будынкі. Шэраг невыкарыстоўваемых зямельных участкаў (каля 11 гектараў) уцягнуць у севазварот.
Іван Крупко звярнуў увагу на неабходнасць аптымізацыі вулічнага асвятлення ў Даманавічах. Зараз праводзіцца рэвізія святлакропак у аграгарадку, усю сістэму чакае абнаўленне.
На Гомельшчыне праводзіцца кругласутачны маніторынг ўтрымання ў належных умовах вуліц і дарог, ачысткі іх ад снегу і наледзі, забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Асаблівую ўвагу надаюць тратуарам, пешаходным дарожкам, прыпыначным пунктам. Нездавальняючы стан гэтых элементаў цягне афармленне прадпісанняў і прыцягненне да адказнасці службовых асоб.
Нярэдка снежнымі масамі, як было заўважана, пасля ўборкі блакіруюццацца пеша-ходныя зоны, паркоўкі, праезды ў дварах. Гэта адбываецца і ў райцэнтрах, і ў Гомелі, што кажа аб няўзгодненасці працы камунальных і дарожных службаў, арганізацый, замацаваных за той ці іншай тэрыторыяй.
Расчыстку праездаў у жылых зонах ад снегу і лёду неабходна праводзіць двойчы ў дзень – гэта правіла для ўсіх, падкрэслілі на нарадзе.
Старшыня аблвыканкама паставіў задачу паскорыць работу па ўборцы найбольш праблемных участкаў вулічна-дарожнай сеткі, у тыднёвы тэрмін знізіць крытычнасць гэтай праблемы ў рэгіёне.




