Кіраўнік вобласці Іван Крупко выказаўся аб узмацненні мер па навядзенні парадку ў сельгасарганізацыях – у сферы добраўпарадкавання, працоўнай і вытворчай дысцыпліне.
Гаворачы аб навядзенні парадку ў гаспадарках, падрабязна спыніліся на найбольш тыпавых праблемах, выяўленых на фермах Рэчыцкага, шэрагу іншых раёнаў. Гэта, напрыклад, перыядычны дэфіцыт тэхнікі для выканання пэўных функцый: ачысткі памяшканняў, раздачы кармоў, водапаення і іншых. На месцах адчуваецца недахоп работнікаў канкрэтных спецыяльнасцяў.
Як падкрэсліў Іван Крупко, бесперапынна гаварыць аб кадравых прабелах – гэта не выйсце з сітуацыі. Трэба шукаць рэзервы, прапаноўваць варыянты і вырашаць пытанне.
Для лепшай захаванасці жывёл і росту пагалоўя неабходная закупка новага тэхналагічнага абсталявання, дааснашчэнне ім жывёлагадоўчых аб’ектаў. Больш актыўна трэба будаваць прафілакторыі для цялятаў. Важны паступовы сыход ад ўтрымання жывёлы на прывязі на карысць сучасных комплексаў з даільнымі заламі.
Парадак неабходны і ў набыцці медыкаментаў, вакцынацыі жывёлы. На такіх рэчах эканоміць нельга. Аднак, заўважыў губернатар, для галіны значна больш эфектыўна забяспечваць і падтрымліваць здароўе жывёл, чым масава і бескантрольна выкарыстоўваць медпрэпараты.
«У кожным раёне і кожнай гаспадарцы выбудаваць пісьменную тэхналогію ветэрынарыі, упарадкаваць працу ветстанцый і дамагчыся выніку – нармальнага ўтрымання жывёлы», – паставіў задачу старшыня аблвыканкама.
Падрабязна абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання і захавання санітарных правілаў у сельгасарганізацыях. Тэхналагічная і працоўная дысцыпліна на фермах немагчымыя без своечасовага выдалення гною. Гэтая праца вядзецца паўсюдна. Але і тут на месцах патрэбен пошук разумных рашэнняў, каб сістэмы гноевыдалення функцыянавалі без збояў, а арганіка вывозілася ў тэрмін.
Разгледжаны планы па мадэрнізацыі двух гісторыка-культурных аб’ектаў. Гэта старадаўнія сядзібы Козел-Паклеўскіх у Жлобінскім раёне і Халецкіх у Хальчы Веткаўскага. На базе абодвух комплексаў плануецца значна пашырыць спектр паслуг, турыстычны патэнцыял. Значная культурная спадчына краіны павінна радаваць жыхароў і гасцей Гомельшчыны, прыносіць рэгіёну адчувальную эканамічную карысць.




