Член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч правяла маніторынг падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі Гомеля да новага навучальнага года, маніторынг цэн і забяспечанасці гандлёвых аб’ектаў абласнога цэнтра школьнай формай, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».
У цэнтры ўвагі – аснашчанасць класаў абсталяваннем і мэбляй, захаванне санітарных нормаў у харчаблоках, добраўпарадкаванне прылеглай да ўстаноў адукацыі тэрыторыі, кадравая палітыка.
«Дэпутаты рэгулярна праводзяць маніторынг і аналіз забяспечанасці гандлёвых аб’ектаў школьнай формай. У Гомельскай вобласці працуюць спецыялізаваныя яр-маркі. Жыхары рэгіёна могуць набыць неабходныя тавары да новага навучальнага года ва ўсіх раённых цэнтрах і гарадскіх пасёлках», – адзначыла сенатар.




