У адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь з 10 студзеня 2025 г.
выбаршчыкі маюць права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны яны ў спіс выбаршчыкаў,
а таксама праверыць правільнасць указаных аб іх звестак.
Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую
камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы пражывання ў перыяд з 10 да 25
студзеня 2025 г.
Грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта
(ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента,
які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора найму,
зарэгістраванага ў выканкаме, пасведчання аб праве ўласнасці ў дачыненні да нерухомай маёмасці
або іншага дакумента, які пацвярджае пражыванне).
Участковыя камісіі працуюць:
з 10 па 20 студзеня 2025 г. з 17 гадзін да 19 гадзін па будніх днях,
з 12 гадзін да 14 гадзін па суботах;
з 21 па 25 студзеня 2025 г. з 12 гадзін да 19 гадзін.
У дзень выбараў 26 студзеня 2025 г. уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных
на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.
Усе навіны