Губернатар Іван Крупко акцэнтаваў увагу на рэалізацыі ў вобласці Указа № 38 “Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля”.
У рамках Указа № 38 у 2025 годзе на Гомельшчыне пабудавана 803 арэндныя кватэры. 738 з іх ужо заселены. 65 яшчэ чакаюць жыльцоў, больш за ўсё такіх у Рэчыцы.
Губернатар падкрэсліў: гэтыя кватэры прызначаны для найбольш запатрабаваных у раёнах спецыялістаў, іх прафесіі паказаны ў адпаведным пераліку.
У асноўным гэта медыкі, педагогі, аграномы, механізатары, ветурачы, заатэхнікі, рабочыя ЖКГ, прадстаўнікі іншых важных спецыяльнасцей.




