Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Аддзяленне пасольства Расіі плануюць адкрыць у Гомелі

Аддзяленне пасольства Расіі плануецца адкрыць у Гомелі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з саветнікам-пасланнікам пасольства РФ у Беларусі Уладзімірам Ваньке, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Іван Крупко адзначыў, што Расія для Гомельскай вобласці – асноўны партнёр у самых розных сферах. Так, тавараабарот з рэгіёнамі гэтай краіны ў знешнім абароце вобласці складае больш як 80 працэнтаў.

У Расію сваю прадукцыю пастаўляюць каля 500 гомельскіх прадпрыемстваў. У лідарах па аб’ёме экспартных закупак тавараў – Маскоўская вобласць, Масква, Санкт-Пецярбург, Бранская, Арлоўская, Чэлябінская вобласці.

Як было адзначана на сустрэчы, яшчэ адным крокам у развіцці партнёрства стане адкрыццё аддзялення пасольства РФ у Гомелі.

Уладзімір Ваньке падкрэсліў: адкрыццё аддзялення дапаможа вырашаць розныя пытанні па многіх напрамках, будзе садзейнічаць у тым ліку развіццю сумесных інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

БЕЛТА

Усе навіны