Кансультант інфармацыйна-аналітычнага аддзела галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Вольга Бялоцкая расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", як працуе сістэма залічэння ў сады, школы, каледжы і ВНУ ў электронным выглядзе.
У 2026 годзе пераведзена ў электронны фармат адміністрацыйная працэдура, якая ў анлайн-рэжыме дае магчымасць паставіць на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі. "Паступіла ўжо каля 10 тыс. электронных заявак, гэта значыць паслуга карыстаецца попытам. Каму ж гэта зручна? Сучасным бацькам. Усё можна зрабіць у анлайн-рэжыме. Тым больш гэта ўсё агрэгавана і з сістэмамі МУС", – растлумачыла Вольга Бялоцкая.
Яна расказала, што такі фармат атрымаў станоўчыя водзывы. "Людзі пісалі: "Я спакойна выбрала, што хацела, і ўбачыла, не выходзячы з дому. Гэта заняло 15-20 хвілін", – адзначыла кансультант. Пытанне аб прыёме дзяцей у школу ў першы клас у такім фармаце яшчэ ў стадыі абмеркавання, падзялілася яна.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.




