ГРАФІК работы камісіі для праверкі ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы ў студзені – чэрвені 2025 года
| Дата правядзення | Час правядзення | Месца правядзення |
| 9 студзеня | 8:30 |
адміністрацыя Цэнтральнага раёна г. Гомеля (ул. Билецкага, 10, актавая зала) |
| 23 студзеня | 8:30 | |
| 6 лютага | 8:30 | |
| 20 лютага | 8:30 | |
| 6 сакавіка | 8:30 | |
| 20 сакавіка | 8:30 | |
| 3 красавіка | 8:30 | |
| 17 красавіка | 8:30 | |
| 8 мая | 8:30 | |
| 22 мая | 8:30 | |
| 5 чэрвеня | 8:30 | |
| 19 чэрвеня | 8:30 |
Навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы” кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі (спецыялісты) службаў аховы працы, члены камісій арганізацый, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Наймальнікі – фізічныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзiн раз у тры гады, кіраўнікі і спецыялісты праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях. Для арганізацыі праверкі ведаў вышэйзгаданых асоб, зарэгістраваных у адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, створана камісія адміністрацыi раёна для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (г. Гомель, вул. Білецкага, 10, тэл.25-94-24). Камісія адміністрацыі раёна не аказвае метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы да праверкi ведаў па пытаннях аховы працы.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па перападрыхтоўцы спецыялістаў па ахове працы на базе вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне па пытаннях аховы працы можна прайсці ва ўстановах адукацыі. Напрыклад, у Цэнтры інжынернай адукацыі, аховы працы і прамысловай бяспекі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, размешчаныя па адрасе: 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 2; тэл.50-55-61, 50-53-98.
Інфармацыю аб пытаннях аховы працы, у тым ліку аб зноў прынятых нарматыўных дакументах, для ажыццяўлення практычнай работы па ахове працы ў арганізацыі можна атрымаць у часопісах:
- “Ахова працы і сацыяльная абарона”;
- “Бібліятэка часопіса “Ахова працы”;
- “Ахова працы”.
Праверка ведаў у камісіі адміністрацыі раёна ажыццяўляецца па білетах у адпаведнасці з зацверджаным графікам правядзення экзаменаў.
Для праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адміністрацыю раёна неабходна падаць заявы па форме.




