ПРЫЁМ грамадзян па пытаннях рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і ліквідацыі (спынення дзейнасці) індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці ШТОДНЯ по адрасу:вул. Білецкага, 10, каб. № 107
з 08.30 да 13.00 гадзін
з 14.00 да 17.30 гадзін
Телефон: 25-94-24
У яе адсутнасць – звяртацца да супрацоўнікаў аддзела эканомікі.
Дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, спыненне дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і іншыя дзеянні вядуцца строга ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 “Аб Дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”.
Пералік дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка:
- заява;
-
Фотаздымак індывідуальнага прадпрымальніка; - арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны ў памеры 0,5 базавай велічыні.
Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны:
разліковы рахунак BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ «Беларусбанк» БІК банка: AKBBBY2X, Атрымальнік – Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці УНП 400555165, УНП атрымальніка 400245394, назначэнне плацяжу 03002 – для фізічных асоб, 03001- для юрыдычных асоб, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства).
УВАГА! Ад выплаты дзяржаўнай пошліны вызваляюцца:
- Грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Грамадзяне, якія атрымліваюць у дзённай форме агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю;
- Грамадзяне, якія атрымалі ў дзённай форме ўказаную адукацыю, на працягу года пасля яе атрымання.
Дакументы, неабходныя для спынення дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка:
- Заява аб спыненні дзейнасці па форме, устаноўленай Міністэрствам юстыцыі, з указаннем у ёй звестак аб парадку і тэрмінах спынення дзейнасці, прыцягненні фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах. заключэнне дагавора (у выпадку яго заключэння з аўдытарскай арганізацыяй, аўдытарам, які ажыццяўляе дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка), а таксама звестак аб тым, што юрыдычная асоба (індывідуальны прадпрымальнік) знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі (спынення дзейнасці), аб парадку і тэрміне заявы патрабаванняў яго крэдыторамі размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце юрыдычнага навукова-практычнага часопіса «Юстыцыя Беларусі».
- Арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, а пры яго адсутнасці – заява аб яго страце з дадаткам звестак аб публікацыі аб’явы пра страту.
- Апавяшчэнне аб завяршэнні працэсу спынення дзейнасці з указаннем звестак аб завяршэнні разлікаў з крэдыторамі і адсутнасці крэдыторскай запазычанасці па форме, устаноўленай Міністэрствам юстыцыі.
Для атрымання дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка неабходны:
- Заява;
-
Фотаздымак індывідуальнага прадпрымальніка; - Арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.
(р/с BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ “Беларусбанк” БІК банка: AKBBBY2X, Атрымальнік- Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці УНП 400555165, УНП атрымальніка 400245394, назначэнне плацяжу 03002)-0,25 базавай велічыні,дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства).
Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, неабходна:
- заява па ўстаноўленым узоры;
-
фотаздымак індывідуальнага прадпрымальніка; - арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
- арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны
(р/с BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ “Беларусбанк” БІК банка: AKBBBY2X, Атрымальнік- Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці УНП 400555165, УНП атрымальніка 400245394, назначэнне плацяжу 03002)-0,25 базавай велічыні ; - дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства).
Выдача дакументаў
- Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаецца не пазней за працоўны дзень, які ідзе за днём падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі.
- Дакументы, якія пацвярджаюць пастаноўку на ўлік у падатковых органах, органах дзяржаўнай статыстыкі, органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, рэгістрацыю ў Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемстве «Белдзяржстрах», выдаюцца не пазней за 5 працоўных дзён з дня падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі.
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый:
- Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі (па ўстаноўленым узоры).
- Статут у двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электронная копія (у фармаце .doc або .rtf)
- Арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.
Рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны:
Атрымальнік-Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці УНП 400555165, УНП атрымальніка 400245394, Разліковы рахунак BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ «Беларусбанк», БІК банка: AKBBBY2X, назначэнне плацяжу 03001.
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў (дапаўненняў), якія ўносяцца ў статуты камерцыйных і некамерцыйных арганізацый:
- Заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі (па ўстаноўленым узоры).
- Змяненні і (або) дапаўненні ў двух экзэмплярах, якія павінны быць аформлены ў выглядзе дадаткаў да статута, без натарыяльнага засведчання, іх электронная копія (у фармаце .doc або .rtf). Па жаданні камерцыйнай (некамерцыйнай) арганізацыі статут (устаноўчы дагавор) можа быць прадстаўлены ў новай рэдакцыі.
- Арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадку змянення наймення арганізацыі або яе рэарганізацыі.
- Арыгінал альбо копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.
Рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны:
Атрымальнік-Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь
па Гомельскай вобласці УНП 400555165, УНП атрымальніка 400245394. Разліковы рахунак BY80AKBB36024020001580000000 у ААТ ААБ «Беларусбанк», БІК банка: AKBBBY2X назначэнне плацяжу 03001.
Стаўка дзяржаўнай пошліны:
- змен і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут камерцыйнай арганізацыі-2 базавыя велічыні;
- змен і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут некамерцыйнай арганізацыі-0,25 базавай велічыні.
За прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за кожны экзэмпляр выпіскі ў адносінах да суб’екта, які цікавіць, спаганяецца дзяржпошліна:
- з юрыдычных асоб-у памеры 1 базавай велічыні;
- з фізічных асоб-у памеры 1 базавай велічыні;
Вызвалены ад выплаты дзяржпошліны:
У выпадку запытаў аб прадастаўленні інфармацыі аб суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасцi па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама запытаў аб прадастаўленні інфармацыі ў мэтах абароны правоў спажыўцоў, налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат.
Дзяржпошліна выплачваецца па месцы выдачы звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Праз АІС «Разлік» (АРІП) можна выплаціць дзяржаўную пошліну за наступныя паслугі:
- рэгістрацыя юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка);
- дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут юрыдычнай асобы (змен, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка);
- выдача дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка);
- прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
У выпадку выплаты дзяржаўнай пошліны праз АРІП арыгінал або копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае такую выплату, у рэгіструючы орган не прад’яўляецца. Выплата дзяржаўнай пошліны можа рабіцца як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі.
Пры гэтым юрыдычнай асобе ў мэтах выплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе АРІП спатрэбіцца выкарыстоўваць карпаратыўную банкаўскую плацёжную картку.
Для правядзення плацяжу праз АРІП на карысць адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля неабходна:
- Увайсці ў АІС «Разлік» (АРІП).
- Выбраць паслядоўна ўкладкі: Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → г. Гомель → Адміністрацыя Цэнтральнага раёна → фізічныя асобы → Выпіска з АДР
Дублікат пасведчання ІП
Змяненні ў пасведчанне ІП
Рэгістрацыя ІП
Рэгістрацыя ЮАюрыдычныя асобы → Выпіска з АДР
Дублікат пасведчання ЮА
Змяненні ў статут ЮА
Рэгістрацыя ЮАальбо ў пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі →
для фізічнай асобы:
4455161 – Выпіска з АДР;
4455151 – Дублікат пасведчання ІП;
4455141 – Змяненні ў пасведчанне ІП;
4455131 – Рэгістрацыя ІП;
4455211 – Рэгістрацыя ЮА;для юрыдычнай асобы:
4455201 – Выпіска з АДР;
4455191 – Дублікат пасведчання ЮА;
4455181 – Змены ў статут ЮА;
4455171 – Рэгістрацыя ЮА. - Па выбранай паслузе ўвесці ідэнтыфікацыйны нумар плацельшчыка-фізічнай асобы або рэгістрацыйны нумар плацельшчыка-юрыдычнай асобы, а таксама суму плацяжу.
- Праверыць карэктнасць інфармацыі.
- Здзейсніць плацёж.
- Органы і службовыя асобы, якія забяспечваюць дзяржаўную рэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання і кантроль за дадзенай дзейнасцю
- Пералік супрацоўнікаў рэгіструючых органаў Гомельскай вобласці
- Формы заяў і апавяшчэнняў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання
- Формы заяў і апавяшчэнняў па пытаннях ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання
- Асноўныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання
- Агульнадзяржаўны класіфікатар відаў эканамічнай дзейнасці (АКЭД)




