ІНФАРМАЦЫЯ
аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна ў 2025 годзе
На прадпрыемствах раёна сярэднеспісачная колькасць работнікаў складае 33,8 тыс. чал. У прамысловасці занята 5,7 тыс. чал.,
у сістэме аховы здароўя і сацыяльных паслуг каля 6,5 тыс. чал., у адукацыі - 5,8 тыс. чал., а таксама больш за 6,3 тыс. чал. занята
ў такіх сферах як гандаль і дзяржаўнае кіраванне.
Па стане на 1 студзеня 2026 г. у раёне ажыццяўляюць дзейнасць 2,6 тыс. суб'ектаў гаспадарання і 2,6 тыс. індывідуальных
прадпрымальнікаў. Вытворчасцю прамысловай прадукцыі ў раёне ў 2025 годзе занята 17 прадпрыемстваў, у тым ліку 6
рэспубліканскай формы ўласнасці, 6 мясцовай і 5 без ведамаснай падпарадкаванасці.
Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, у іх ліку СП ААТ "Спартак",
ААТ "Гомельхлебпрам", філіял "Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў" ААТ "Гомельхлебапрадукт", СТАА "Інгман марожанае", ААТ "Камінтэрн".
Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, у 2025 годзе склаў 787,7 млн. рублёў, тэмп
росту ў фактычных цэнах склаў 109,2% да аналагічнага перыяду 2024 года. Фінансавы вынік раёна фарміруюць 109 арганізацый.
Па прадпрыемствах і арганізацыях раёна ў студзені-лістападзе 2025 года выручка ад рэалізацыі склала 5194,1 млн. рублёў або 110,4%
да аналагічнага перыяду 2024 года. Сабекошт рэалізаванай прадукцыі склала 4201,2 млн. руб.
Прыбытак ад рэалізацыі тавараў у студзені-лістападзе 2025 года па раёне склаў 256,6 млн. рублёў або 101,1% да студзеня-лістапада
2024 года.
Атрыманы чысты прыбытак у памеры 72,4 млн. рублёў. Рэнтабельнасць продажаў па раёне ў студзені-лістападзе 2025 года
склала 4,9%, у тым ліку ў прамысловым сектары - 6,2%, у будаўніцтве - 4,9%, гандлі - 1,3%, на транспарце - 4,8%.
Як вынік, забяспечаны рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы. Намінальная налічаная сярэднямесячная
заработная плата ў 2025 годзе склала 2281,7 руб. (тэмп росту - 117%), у тым ліку ў снежні 2025 года - 2 709,3 руб. (тэмп росту - 121,8%).
У студзені-лістападзе 2025 года экспарт тавараў склаў 72,1 млн. дал. Экспарт паслуг па раёне ў студзені-лістападзе 2025 года склаў
66,7 млн. дал. У 2025 годзе асвоена звыш 446 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал (тэмп росту - 115,7%).
Колькасць новаствораных арганізацый у 2025 годзе склала 164 адзінкі.