Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Адукацыя і навука

Цэнтральны раён з’яўляецца буйным адукацыйным і навуковым цэнтрам Гомеля. Тут сканцэнтравана значная частка навуковых і навучальных устаноў горада. У іх ліку: УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, УА “Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”.

Сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы:

  • Філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»;
  • Філіял УА БДТУ «Гомельскі дзяржаўны палітэхнічны каледж”;
  • УА “Гомельскi дзяржаўны аграрна-эканамiчны каледж”;
  • УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага”;
  • УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага”;
  • Гомельскi каледж – фiлiял УА “Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту”;
  • УА “Гомельскi дзяржаўны медыцынскi каледж”;
  • УА “Гомельскі дзяржаўны прафесіянальны каледж рачнога флоту”;
  • УА “Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый”;
  • УА “Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”;
  • А “Гомельскi дзяржаўны абласны лiцэй”.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца 2 гімназіі, 11 сярэдніх школ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, абласны палац творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва”.

Развіццё адукацыйнай сістэмы раёна арыентавана на максімальнае задавальненне адукацыйных запытаў студэнтаў і навучэнцаў і накіравана не толькі на павышэнне якасці адукацыі, але і на выхаванне ўсебакова развітой гарманічнай асобы. Першай прыступкай сістэмы адукацыі з’яўляецца дашкольная адукацыя, якая прадстаўлена шматфункцыянальнай сеткай дашкольных устаноў і школай – садам «Ацiква».

Значны ўклад у паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ўносяць навукоўцы Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi і Інстытута лесу Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Цікавыя сучасныя распрацоўкі ствараюцца супрацоўнікамі праектных інстытутаў ААТ “Інстытут Гомельграмадзянпраект”, ААТ «Інстытут Гомельпрамбуд».

Адкрыццё груп на беларускай мове навучання ў г. Гомелі

З 1 верасня 2018 года ў дзяржаўных установах адукацыі ” Яслі-сад №160 г. Гомеля “(вул. Косарава, 7), “Яслі-сад №161 г. Гомеля” (вул. Маневіча, 24а) адкрыты групы з беларускай мовай навучання.

Па пытаннях аб залічэнні дзяцей у дадзеныя групы неабходна звяртацца ў аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Савецкага i Чыгуначнага раёнаў г. Гомеля.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля размешчаны па адрасе: г.Гомель, вул. Ірынінская,9

Электронная пошта: centroo@mail.gomel.by

Графік асабістага прыёму грамадзян у аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля

Нумар тэлефона Дзень тыдня Час Службовая асоба аддзела Курыруе наступныя напрамкі
343141,343107 серада 14.00-20.00 Начальнік аддзела: Крылiсценка Людміла Уладзіміраўн

Усе напрамкі дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі
343126 панядзелак,серада 14.00-20.00,8.00 -13.00 Галоўны спецыяліст аддзела: Статкевіч Вікторыя Арсенцьеўна

Вучэбная дзейнасць, пытанні дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, спорту і турызму
343128,343120 чацвер 14.00-20.00 Галоўны спецыяліст аддзела: Гiзунова Вікторыя Міхайлаўна

Ахова дзяцінства, выхаваўчая праца
340266 кожная трэцяя серада месяца 10.00-13.00,14.00-18.00 Старшыня РК: Савіцкі Ігар Аляксеевіч

Кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, ахова працы