Адрас адміністрацыі: 246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай: 8-(0232) 28-48-00

Гасцініцы

Гостиницы, расположенные в Центральном районе

Гасцініца «Coж»
Найти на карте

Гасцініца «Coж» размешчана ў культурным і гістарычным цэнтры горада Гомеля. У гасцініцы ёсць усё неабходнае для прыемнага адпачынку: 133 нумары ад двух- трохпакаёвых класа «Люкс» да аднамесных нумароў эканом класа. Да паслуг наведвальнікаў ветлівы персанал гасцініцы, які зробіць знаходжанне ў ёй прыемным. У гасцініцы працуе аўтастаянка і камера захоўвання, маецца канферэнц-зала для правядзення дзелавых сустрэч і прэзентацый, більярд для вольнага часу.

Сайт гостиницы

Гасцініца «Турыст» ** «Надзея», г.Гомель, вул.Савецкая, 87
Найти на карте

Гатэль знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у дзесяці хвілінах язды ад яго гістарычнай часткі, чыгуначнага і аўтавакзалаў. Гасцінічны комплекс уключае 256 нумароў розных катэгорый: аднамесныя і двухмесныя, люксы, студыі, апартаменты.

Гасцініца паспяхова пазіцыянуе сябе на рынку гасцінічных паслуг як бізнес-гатэль, дзе створаны ўсе ўмовы для працы: бізнес-цэнтр, канферэнц-зала на 60 чалавек, актавая зала на 180, пакоі для перамоў на 6 і 12 чалавек, Wi-Fi.

Рэлакс-цэнтр гасцініцы валодае ўсімі ўмовамі для актыўнага і пасіўнага адпачынку: басейн з гейзерамі і трапічным дажджом, 3 тыпы саўны, кедравая бочка, трэнажорная зала, механічны масаж, більярд і настольны тэніс. Утульныя залы рэстарана, кафэ і бараў прапануюць стравы нацыянальнай і еўрапейскай кухні. Камфортнасць пражывання і адпачынку ў гасцінічным комплексе дапаўняе казіно, більярдавыя залы, салон-цырульня, аўтастаянка, банкамат.

Сайт гостиницы

Гасцініца «Цэнтральная», г. Гомель, вул. Ланге, 17
Найти на карте

Гасцініца, размешчаная ў культурна-гістарычным цэнтры горада (першы корпус установы «Грамадска-культурны цэнтр»), прапануе чатыры двухмесныя камфартабельныя нумары, якія выдатна падыдуць для адпачынку ў камандзіроўцы або падарожжы. У гасцініцы дзейнічае сістэма зніжак для пастаянных кліентаў, аказваюцца паслугі фотаздымак ў нумарах. Кліенты гасцініцы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя ўваходныя квіткі на наведванне «Гомельскага абласнога музея ваеннай славы».

Сайт гостиницы

Гатэль «Замкавы», г. Гомель, вул. Гагарына, 6
Найти на карте

Выкананае ў выглядзе сярэднявечнага замка будынак гасцініцы ўдала дапоўніў сабой палацава-паркавы ансамбль горада. У арсенале гасцініцы 42 нумары, кожны з якіх адпавядае сусветным стандартам абслугоўвання і сэрвісу. Ёсць спецыяльныя нумары для тых, хто не палiць і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У гасцініцы працуе рэстаран, бар, більярд, саўна.

Тут можна знайсці ўсё неабходнае для прыемнага адпачынку: прасторныя нумары, рэстаран з вытанчанай кухняй, кругласутачны бар, більярд, банкетная зала, саўна, паркінг. Для правядзення розных карпаратыўных мерапрыемстваў, дзелавых сустрэч, прэзентацый, урачыстасцяў парк-гатэль мае канферэнц-залу ўмяшчальнасцю да 50 чалавек.

Сайт гостиницы

Гасцініца «Кастрычніцкая», г. Гомель, вул.К.Маркса,1
Найти на карте

У гасцініцы маюцца стандартныя адна-, двух-, трох-, чатырох-, пяцiмесныя нумары па прымальных цэнах, дзейнічае сістэма зніжак. Аказваюцца паслугі бесправаднога доступу ў Інтэрнэт (Wi-Fi). У будынку гасцініцы размешчаны канферэнц-зала на 88 месцаў, бар, кругласутачная стойка рэгістрацыі, штодзённая ўборка ў нумарах гасцініцы, прасавальныя і швейныя прыналежнасці, фен.

Прапануюцца наступныя бясплатныя паслугі: пабудкі, камера захоўвання, дастаўка пошты, выклік таксі, паркоўка. За асобную плату: сняданак, абед, вячэру – па індывідуальным меню, бар, конференцзал, арганізацыя экскурсій, арэнда аўтамабіляў, пракат ровараў, браніраванне авiяквіткоў i бiлетаў на цягнiк, офісныя паслугі, трансфер.

Гасцініца «Цырк», г. Гомель, вул. Cавецкая, 27а
Найти на карте

Гасцініца «Цырк» размешчана ў самым цэнтры горада, але ў вельмі ціхім і спакойным месцы, удалечыні ад шуму транспарту. Нумарны фонд гасцініцы складаецца з 84 нумароў эканом класа. Кожны паверх гасцініцы абсталяваны асобнымі кухоннымі блокамі, на першым паверсе размешчаны «Буфет Цiрк», маецца магчымасць доступу ў iнтэрнэт.

Сайт гостиницы

Гасцінічны комплекс «Прэстыж», г. Гомель, вул. Галавацкага, 72
Найти на карте

Гасцінічны комплекс «Прэстыж» мае ўсе ўмовы для камфортнага пражывання. Да паслуг гасцей нумары ад першай катэгорыі да катэгорыі «люкс». У наяўнасці – аўтастаянка і цёплы гараж. Не выходзячы з гасцініцы, можна наведаць ўтульны рэстаран-бар, аздараўленчы цэнтр, дзе можна атрымаць асалоду ад турэцкай і рускай лазні, фінскай саўны, паплаваць у басейне, пазаймацца ў трэнажорнай зале і наведаць адкрыты тэнісны корт, а таксама адпачыць у більярднай зале.

Сайт гостиницы