ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Гасцям / Тэатры

Тэатры

Дзяржаўная ўстанова «Гомельскі абласны драматычны тэатр», г. Гомель, пр. Леніна, 1

Ва ўстанове маецца зала на 488 месцаў, з якіх партэр прадстаўлены 360 месцамі, балкон – 128. Сучасная афіша тэатра разнастайная і здольная задаволіць нават самы патрабавальны густ, што сведчыць пра вялікі творчы патэнцыял і высокі прафесіяналізм трупы Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, пра яго здольнасці ўсебакова раскрыць творчае сваё майстэрства i непаўторнасць.





Тэатральна-відовішчная ўстанова «Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек», г. Гомель, вул. Пушкіна, 14

Ля ўваходу ў тэатр стаяць фігуры казачных персанажаў, а частка вуліцы Пушкіна стала пешаходнай. І зараз пасля рэканструкцыі можна адзначыць, што будынак тэатра з'яўляецца адным з лепшых тэатральных будынкаў. Комплекс тэатра разлічаны на 214 месцаў. Сёння ў трупе тэатра - 26 акцёраў. У рэпертуары тэатра творы беларускай і рускай драматургіі, творы сусветнай класікі. Штогод паказваецца больш за 200 спектакляў і абслугоўваецца больш за 50000 гледачоў. У тэатры працуе музей тэатральных лялек.















Дзяржаўная ўстанова «Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр», г. Гомель, пр. Леніна, 10

Зала тэатра разлічана на 197 гасцей. Тэатр праводзiць разнастайную рэпертуарную палітыку, цікавую для гледачоў любога ўзросту. На сцэне з'яўляюцца п'есы рускіх класікаў, замежныя пастаноўкі, камедыі, меладрамы, трагікамедыі, літаратурна-драматычныя спектаклі, спектаклі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, знайшлі годнае месца творы беларускіх аўтараў. На сённяшні дзень у трупе тэатра 18 акцёраў, вядомых і любімых жыхарамі горада.