ru by

Адрас адміністрацыі:

246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10

Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00

Цэнтральны раён
Цэнтральны раён
Галоўная / Гасцям / Шчыра запрашаем у Цэнтральны!

Шчыра запрашаем у Цэнтральны!

Цэнтральны раён з'яўляецца цэнтрам культурнага жыцця горада Гомеля: па колькасці яго славутасцяў, а таксама культурных падзей, якія адбываюцца на яго тэрыторыі, яго сапраўды можна назваць сэрцам горада.















Менавіта з цэнтральнай частцы горад Гомель пачаў сваё развіццё. Так ужо павялося гістарычна, што менавіта тут сканцэнтравана культура, навука і галоўныя славутасці горада, гэта месца правядзення найбуйнейшых культурных і спартыўных мерапрыемстваў.


















Тут любяць праводзіць свой адпачынак шматлікія жыхары паўмільённага горада, менавіта сюды прыводзяць гасцей і турыстаў. І кожны раз Цэнтральны раён адкрываецца для іх з розных бакоў, застаючыся пры гэтым вечна маладым, добраўпарадкаваным і сучасным.


















Цэнтральны раён ганарыцца узрушаючай прыгажосці паркам з палацам Румянцавых-Паскевічаў - жамчужынай Беларусі, старадаўнімі будынкамі - узорам класічнай архітэктуры і, вядома ж, нашымі людзьмі, якія зрабілі раён такім, якім яго можна ўбачыць сёння: прыгожым і чыстым, утульным і добраўпарадкаваным.


















Даведаўшыся пра дасягненні і пазнаёміўшыся з выдатнымі мясцінамі Цэнтральнага раёна, вы абавязкова захочаце на свае вочы ўбачыць ўсю яго прыгажосць.