ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Цэнтральны раён
Цэнтральны раён
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 2022

Мінпрацы: у Беларусі рознымі відамі дапамог ахоплены больш за 420 тыс. дзяцей

 
У Беларусі рознымі відамі дапамог ахоплены больш за 420 тыс. дзяцей, расказала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш, паведамляе БЕЛТА.
15 мая ў Беларусі адзначаўся Міжнародны дзень сям'і. Амаль 1 млн 143 тыс. сем'яў выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў. Адрасная падтрымка шматдзетных - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Ужо больш за 113 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме сямейнага капіталу адкрыта ў краіне. Праграма даказала сваю эфектыўнасць, колькасць шматдзетных сем'яў у апошнія гады штомесяц расце. Іх ужо налічваецца больш за 118 тыс.
"У краіне стабільна функцыянуе маштабная праграма сацыяльна-эканамічных мер падтрымкі сям'і з дзецьмі, - расказала Святлана Белаш. - Сістэма дзяржаўных дапамог, якія назначаюцца і выплачваюцца пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, прадугледжвае 11 відаў выплат. Прычым пры нараджэнні ў сям'і другога або наступнага дзіцяці сума выплат павялічваецца. Рознымі відамі дапамог сёння ахоплены больш як 420 тыс. дзяцей - гэта кожнае чацвёртае дзіця ў краіне. А дапамогамі да 3 гадоў ахоплены практычна 100 працэнтаў дзяцей гэтага ўзросту. Дадатковыя выплаты прадугледжаны сем'ям, у якіх нарадзіліся двайняты, трайняты, на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці. З нараджэннем трэцяга і наступных дзяцей дзяржаўная падтрымка павялічваецца".