Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт першым сярод беларускіх медыцынскіх ВНУ правёў аб'ектыўны структураваны клінічны экзамен (АСКЭ) на медыка-дыягнастычным факультэце (МДФ). Такая інфармацыя апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале ўніверсітэта, паведамляе БЕЛТА.