ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: (для зваротаў грамадзян) cenadm@cenadm.gov.by
(для дзелавой перапіскі) oir@cenadm.gov.by

Цэнтральны раён
Цэнтральны раён
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 y 2022

Запрашаем на суботнік!

 
На 16 красавіка 2022 года запланаваны рэспубліканскі суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі. У рамках рэспубліканскага суботніка працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Цэнтральнага раёна г.Гомеля будуць наводзіць парадак на замацаваных камунальных тэрыторыях і непасрэдна на сваіх працоўных месцах.
Таксама члены працоўных калектываў прадоўжаць наводзіць парадак і добраўпарадкоўваць ваенна-гістарычны комплекс "Партызанская крынічка" ў Гомельскім раёне. Работы па навядзенні парадку і падрыхтоўкі комплексу да адкрыцця былі пачаты ўжо ў канцы сакавіка бягучага года ў рамках правядзення абласнога суботніка і працягнуцца 16 красавіка.
Моладзь сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў прыме актыўны ўдзел у акцыі "Тыдзень лесу" і таксама ўнясе свой уклад у добраўпарадкаванне памятнага для ўсіх гамяльчан месца - партызанскай стаянкі атрада "Бальшавік". Усім знойдзецца праца! Запрашаем грамадзян і ўсіх неабыякавых далучыцца да суботніка і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне сваёй малой Радзімы.
Заробленыя на рэспубліканскім суботніку грашовыя сродкі і іншыя добраахвотныя ахвяраванні грамадзян і камерцыйных арганізацый пералічваюцца на бягучы рахунак адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Гомеля  BY70AKBB36424274601573000000, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк". БІК AKBBBY2X, УНП 400063141, прызначэнне плацяжу "Сродкі рэспубліканскага суботніка").