ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: oir@cenadm.gov.by

Цэнтральны раён
Цэнтральны раён
Галоўная / Эканоміка / Інфармацыя па ахове працы

Інфармацыя па ахове працы


ГРАФІК
работы камісіі для праверкі ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў па пытаннях аховы працы
на студзень-чэрвень 2022 года

Дата правядзення

Час правядзення

Месца правядзення

6 студзеня

8:30

адміністрацыя Цэнтральнага раёна
г. Гомеля
(вул. Білецкага, 10, актавая зала)
21 студзеня

8:30

4 лютага

8:30

18 лютага

8:30

4 сакавiка

8:30

18 скакавiка

8:30

1 красавіка

8:30

15 красавіка

8:30

6 траўня

8:30

20 траўня

8:30

3 червеня

8:30

17 чэрвеня

8:30


Навучанне і праверка ведаў па пытаннях аховы працы

У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы" кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі (спецыялісты) службаў аховы працы, члены камісій арганізацый, якія не знаходзяцца ў падпарадкаванні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, іншай арганізацыі, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Наймальнікі - фізічныя асобы (індывідуальныя прадпрымальнікі) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей за адзiн раз у тры гады, кіраўнікі і спецыялісты праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях. Для арганізацыі праверкі ведаў вышэйзгаданых асоб, зарэгістраваных у адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, створана камісія адміністрацыi раёна для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (г. Гомель, вул. Білецкага, 10, тэл.25-94-24). Камісія адміністрацыі раёна не аказвае метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы да праверкi ведаў па пытаннях аховы працы.
Павышэнне кваліфікацыі работнікаў ажыццяўляецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзiн раз у 5 гадоў.
Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па перападрыхтоўцы спецыялістаў па ахове працы на базе вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне па пытаннях аховы працы можна прайсці ва ўстановах адукацыі. Напрыклад, у Цэнтры інжынернай адукацыі, аховы працы і прамысловай бяспекі УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны", размешчаным па адрасе: 246050, г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 2; тэл.50-55-61, 50-53-98.
Інфармацыю аб пытаннях аховы працы, у тым ліку аб зноў прынятых нарматыўных дакументах, для ажыццяўлення практычнай работы па ахове працы ў арганізацыі можна атрымаць у часопісах:
"Ахова працы і сацыяльная абарона";
"Бібліятэка часопіса "Ахова працы";
"Ахова працы".
Праверка ведаў у камісіі адміністрацыі раёна ажыццяўляецца па білетах у адпаведнасці з зацверджаным графікам правядзення экзаменаў.

Экзаменацыйныя білеты

Для праходжання праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адміністрацыю раёна неабходна падаць заявы па форме.

Узор заявы