ru by

Адрас адміністрацыі:
246050, г. Гомель, вул. Білецкага, 10
Тэлефон прыёмнай:
8-(0232) 28-48-00
E-mail: oir@cenadm.gov.by

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў
Галоўная / Эканоміка / Інфармацыя аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна

Інфармацыя аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна

ІНФАРМАЦЫЯ
аб выніках работы гаспадарчага комплексу раёна ў студзені-верасні 2021 года

На прадпрыемствах (установах) раёна задзейнічана ў прамысловасці - 5 661 чалавек, будаўніцтве - 1 385, аптовым і рознічным гандлі - 3 000, транспартнай дзейнасці, паштовай і кур'ерскай дзейнасці - 1 341, сферы інфармацыі і сувязі - 1 085, адукацыі - 5 854 , ахове здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг - 7750, індывідуальных прадпрымальнікаў налічваецца больш за 3,5 тыс. чал.
Па стане на 1 кастрычніка 2021 г. у раёне ажыццяўляюць дзейнасць каля 6 тыс. суб'ектаў гаспадарання, з іх - 2,3 тыс. малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Вытворчасцю прамысловай прадукцыі ў раёне занята 14 прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, у іх ліку СП ААТ "Спартак", "ААТ "Гомельхлебпрам", філіял "Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў" ААТ "Гомельхлебапрадукт", СТАА "Інгман марожанае", ААТ "8 Сакавіка", ААТ " Камінтэрн».
Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, у тым ліку кошт давальніцкай сыравіны, у студзені-верасні 2021 года склаў 341 млн. рублёў, тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 113,6% да аналагічнага перыяду 2020 года.
Фінансавы вынік раёна фарміруюць 89 арганізацый раёна.
Па прадпрыемствах і арганізацыях раёна ў студзені-жніўні 2021 года выручка ад рэалізацыі склала 2494 млн. рублёў або 117,9% да аналагічнага перыяду 2020 года пры тэмпе росту сабекошту 117,6%.
Прыбытак ад рэалізацыі тавараў у студзені-жніўні 2021 года па раёне склаў 135 млн. рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 13,8 працэнтнага пункта. Атрыманы чысты прыбытак у памеры 50 млн. рублёў або 102,7% да аналагічнага перыяду 2020 года.
Рэнтабельнасць продажаў па раёне ў студзені-жніўні 2021 года склала 5,4 працэнта, у тым ліку ў прамысловым сектары - 5,9 працэнта, гандлі - 2,9 працэнта.
Як вынік, забяспечаны рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы. Так, у студзені-верасні 2021 года яе ўзровень склаў 1195 руб. (прырост да аналагічнага перыяду 2020 года - 13,9 п.п.), у т.л. у верасні 2021 года - 1219 руб. (прырост - 11,8 п.п.).
Экспарт тавараў па раёне ў студзені-верасні 2021 года склаў 69 млн. дол. (прырост - амаль на 30 п.п.).
Экспарт паслуг па раёне ў студзені-верасні 2021 года склаў больш за 43 млн. дол. (прырост - больш за 35 п.п.).
Прадукцыя нашых прамысловых прадпрыемстваў паспяхова пастаўляецца больш як у 30 краін свету. Расейская Федэрацыя застаецца асноўным партнёрам. Найбольш актыўна вядзецца гандаль з Украінай, Казахстанам, Германіяй, Польшчай, Грэцыяй, Славакіяй, Іранам, Чэхіяй. Працягваецца засваенне рынкаў збыту прадукцыі Кітая, Малдовы, Румыніі і т.д.
У студзені-верасні 2021 года асвоена звыш 160 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.
Колькасць наваствораных арганізацый у студзені-верасні 2021 года склала 77 адзінак, наваствораных арганізацый у вытворчай сферы - 13 адзінак.