У рамках рэспубліканскай акцыі «Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны», прымеркаванай да Дня сям'і, установай «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г.Гомеля» былі праведзены творчыя анлайн-конкурсы, святочныя сустрэчы для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, акцыя «Сакрэты сямейнага шчасця» па віншаванні шлюбных пар, якія пражылі разам пяцьдзесят і больш гадоў, тэматычныя заняткі бацькоўскіх клубаў, музычныя мерапрыемствы для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і аддзялення дзённага пражывання для пажылых грамадзян і многае іншае.