Інфармацыя
аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку па заяўным прынцыпе "адно акно" у адміністрацыі Цэнтральнага раёна за студзень-сакавік 2022 год
У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 N2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" стан работы з насельніцтвам з'яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый.
Работа са зваротамі грамадзян - адзін з важнейшых напрамкаў у дзейнасці адміністрацыі Цэнтральнага раёна накіравана на павышэнне якасці работы з насельніцтвам.
Агульная колькасць зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна ў студзені-сакавіку 2022 года, склала 126, у тым ліку пісьмовых - 61, вусных - 33, электронных - 32. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года агульная колькасць зваротаў зменшылася на 11 працэнтаў.
На асабістых прыёмах кіраўніцтвам адміністрацыі прынята 33 чалавекі, з іх кіраўніком адміністрацыі - 17 (2021 - 46, кіраўніком - 29).
Найбольшая колькасць зваротаў паступіла па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторыі раёна,рамонту, эксплуатацыі і мест жыллёвага фонду.
Штотыдзень па суботах кіраўніцтвам адміністрацыі праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі". У першым квартале 2022 года прынята 44 званка (2021-50). Асноўная тэматыка пытанняў датычылася сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У мэтах найбольш поўнага інфармавання насельніцтва аб асабістых прыёмах кіраўніцтва адміністрацыі, аб адміністрацыйных працэдурах забяспечана работа "Тэлефоннай аўтаматычнай кругласутачнай прыёмнай" па кароткім нумары "142".
За ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у службу «адно акно» адміністрацыі ў студзені-сакавіку 2022 года звярнулася 2675 зацікаўленых асоб (2021-2499).